?

Log in

No account? Create an account
piva

Жыцьцяпісныя старонкі Ёлупня

Previous Entry Share Next Entry
БЕЛАРУСКАЯ АДОЗВА (зварот былых дзеячоў польскай апазыцыі)
piva
elup
  Беларуская адозва

“Няма свабоды без салідарнасьці – гэтая ідэя сьвяціла нам пад час шматлікіх гадоў змаганьня за волю і дэмакратыю у нашай Бацькаўшчыне. Сьвяціла таксама шмат тысячам нашых сяброў з цэлага сьвету якія падтрымлівалі памкненьне да вольнасьці й сувэрэннасьці” .

 Людзкая салідарнасьць выявілася мацнейшаю за танкі, патаемную паліцыю, узброеных міліцыянтаў, якія улада  шмат разоў ужывала супраць уласнага народу. Свабода і праўда  сталіся больш моцнамі за цэнзуру, якая стаяла на варце арганізаванай хлусьні. Сіла ня здольная разьвязаць грамадзкіх праблемаў, шлях гвалту вядзе ў нікуды.

 Перад тварам брутальнай атакі на людзей, якія пратэставалі супраць гвалту і фальшаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах на Беларусі, хочам выказаць нашую салідарнасьць з рэпрэсаванымі за перакананьні. Патрабуем спыненьня рэпрэсыяў і неадкладнага вызваленьня усіх затрыманых і арыштаваных!

 У імя салідарнасьці зь людзьмі, права якіх сёньня брутальна парушаныя, абавязваемся настойліва рабіць усе намаганьні, каб сьвет не забыўся пра іх барацьбу і пакуты. Будзем падтрымліваць іх высілкі дзеля абароны правоў чалавека. Беларусы, як і іншыя народы маюць поўнае права жыць у дзяржаве, дзе абраная ў вольных выбарах улада паважае свабоду сходаў і выказваньняў думак, дзе ніхто ня можа быць самавольна затрыманы і арыштаваны.

 Зьвяртаемся да ўсіх дэмакратычных урадаў і да грамадзкай думкі, каб распачалі канкрэтныя дзеяньні ў падтрымку людзей, якія ў Рэспубліцы Беларусь нягледзячы на  гвалт і тэрор займаюцца справаю дэмакратыі і свабоды.

 Тэрэза Богуцка, Ежы Бароўчак, Адам Бароўскі, Зьбігнеў Буйяк, Анджэй Чума, Уладзыслаў Фрасынюк, Тадэўш Едынак, Стэфан Юрчак, Ян Кофман, Крыштаф Круль, Ева Кулік, Барбара Лябуда, Богдан Ліс, Ян Літынскі, Тадэўш Мазавецкі, Антоні Менжыдла, Адам Міхнік, Анджэй Мілчаноўскі, Лешек Мачульскі, Пётр Немчык, Стэфан Несёлоўскі, Крыштаф Семенскі, Ніна Смоляр, Еўгеніюш Смоляр, Ліліана Сонік, Багуслаў Сонік, Станіслаў Сьмігель, Барбара Таруньчык, Гэнрых Вуец

 Gazeta Wyborcza

http://wyborcza.pl/1,75477,8853609,Apel_bialoruski.html

2010-12-21