elup (elup) wrote,
elup
elup

Адзнака Слуцкага Збройнага Чыну, ці падробка?

На польскім аўкцыёне зьявілася цікавая адзнака.
1-я Брыгада войск Беларускае Народнае Рэспублікі
Як падае прадавец, адзнака арыгінальная і паходзійць з часоў польска-савецкай вайны 1920 года і надавалася палякам, якія ваявалі разам зь беларусамі супраць палякаў. Адзнака выканана ў срэбры і эмаляваная. На накрутцы маецца адзнака гравёра T.FILIPSKI WILNO. Пагоня, вельмі падобная да тагачасных выяваў, але конь мае на нагах разарваныя ланцугі.
4_f
Падаецца, што зьяўленьне падобнай адзнакі можа стацца сэнсацыйнай знаходкай у гісторыі беларускага вайсковага руху. Яе кошт ўжо ўзьняўся ад 1 злотага да 202,5-ці (на момант напісаньня). Гэта прыкладана 65 даляраў. Хутчэй за ўсё адзнака зьвязаная са Слуцкім збройным чынам, калі існавала 1-я беларуская брыгада. Магчыма адзнаку выдалі ў Заходняй Беларусі і пазьней - у гонар угодак паўстаньня. Але...!!!!!!!!!!!!!
2_f
Застаюцца вялікія сумненьні ў арыгінальнасьці гэтай адзнакі. Калі адзнаку выконваў польскі гравёр Т.Філіпскі, (як гэта адзначана на накрутцы), дык яго ініцыялы павінны былі змешчаны і на самім знаку. Аднак, на адваротным баку адзнакі маецца кляймо з кірылічнымі літарамі "СБ"! Ці мог польскі гравёр ставіць на замову іншыя клейма? Непадобна. Магчыма, накрутка паходзіць ад іншай адзнакі, а сюды яна патрапіла выпадкова - проста падышла. (што мала верагодна, гэта толькі адна з вэрсый).
3_f
Беларускія калекцыянэры польскіх і расейскіх вайсковых адзнакаў, гледзячы на здымкі таксама мяркуюць, што беларуская адзнака выканана ня так даўно. Па іх словах, тэхніка выкананьня адзнакі і заліўка эмалі не адпавядаюць тэхналёгіі пачатку ХХ стагодзьдзя. Аднак дзяліцца падрабязнасьцямі калекцыянэры не хочуць. Па іх словах, дэталёвы аналіз падробак, палягчае працу фальшарам, якія праводзяць "працу над памылкамі" і праз нейкі час выкідаюць на рынак новыя, больш дакладныя фальшакі. (Сучасныя тэхналёгіі дазваляюць выканаць гэта). Аднак па здымку 100% гарантыі фальшаваньня ніхто даць ня можа. "Усё можа быць, але малаверагодна" - кажа адзін з экспэртаў.

Аднак нават зьяўленьне падробкі на польскім рынку узнагародаў і адзнакаў, паказвае, што беларуская гісторыя робіцца ўсё больш цікавай для нашых суседзяў. Але на жаль не для нас...

http://allegro.pl/1-brygada-front-bialoruski-1920-t-filipski-wilno-i2380981291.html

Дарэчы, ёсьць прыклад, калі звычайны значок, які прадавўася некалькі год на Ўправе БНФ, цяпер выстаўляецца на беларускім аўкцыёне, як беларускі палкавы знак пачатку 90-х.
Polkovoy_znak_Pogonya_9050090
http://ay.by/lot/polkovoj-znak-pogonya-508879886.html
Tags: БНР, Вільня, Пагоня, адзнакі
Subscribe

  • Беларускія значкі

    значкі Во прыдбаў сёньня такі значак 1993 году. Опубликовано с помощью приложения LiveJournal для WP7

  • Салідарнасьць, Балаховіч, 1987 год

    У 1987 годзе польская Саліданасьць выпусьціла гэткую падпольную марку-блёк.

  • Была такая кніга

    Критика буржуазной фальсификации истории образования БССР. И.А. Бродко. 1987г. 128 стр. Але нешта ня хочацца чытаць, той пасквіль пад гісторыю.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments

  • Беларускія значкі

    значкі Во прыдбаў сёньня такі значак 1993 году. Опубликовано с помощью приложения LiveJournal для WP7

  • Салідарнасьць, Балаховіч, 1987 год

    У 1987 годзе польская Саліданасьць выпусьціла гэткую падпольную марку-блёк.

  • Была такая кніга

    Критика буржуазной фальсификации истории образования БССР. И.А. Бродко. 1987г. 128 стр. Але нешта ня хочацца чытаць, той пасквіль пад гісторыю.…